Вы тут

У трох раёнах Мінска сёння ўзніклі перабоі з гарачай вадой

minsknews.by

Праблемы з гарачай вадой узніклі 25 верасня ў некаторых жыхароў Заводскага, Партызанскага і Першамайскага раёнаў сталіцы, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". 

Прычым тыя, у каго ўжо ўключылі ацяпленне, выявілі, што батарэі ў іх кватэрах астылі. Гэта адбылося, растлумачыў намеснік гендырэктара па эксплуатацыі жыллёвага фонду і вытворчых пытаннях ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Цімафей Крэмез, праз тэхналагічныя работы, якія вяліся на сталічнай ЦЭЦ-3. Працы праводзіліся для таго, каб забяспечыць бесперабойнае газазабеспячэнне ЦЭЦ.

Перабоі з гарачай вадой і ацяпленнем узніклі ў жыхароў часткі Уручча, раёна трактарнага завода, вуліц Аўтазаводскай і Ангарскай.

Паведамляецца, што прычыну выявілі, запусцілі дадатковы кацёл. Чакаецца, што да ацяпленне і гарачая вада вернуцца ў кватэры мінчукоў да 20:00.