Вы тут

У трох беларускіх канькабежцаў падазрэнне на каранавірус

Reuters

У трох беларускіх канькабежцаў падазрэнне на каранавірус. Яны здалі тэсты і знаходзяцца ў ізаляцыі, чакаюцца вынікі. Пра гэта ў праграме "Вынікі тыдня" на тэлеканале "Беларусь 5" паведаміў галоўны трэнер беларускай зборнай па канькабежным спорце Сяргей Мінін.

Намеснік дырэктара РНПЦ спорту Генадзь Загародны ў той жа праграме распавёў, што "шэраг [беларускіх] спартсменаў інфікаваныя", некалькі чалавек знаходзяцца на лячэнні. Значна больш спартсменаў трапілі на каранцін. Напрыклад, на каранціне будзе знаходзіцца зборная Беларусі па біятлоне, якая вяртаецца з Фінляндыі пасля ўдзелу ў этапе Кубка свету.

"Спадзяюся, да пачатку красавіка мы пройдзем пік нацыянальнай эпідэміі, — гаварыў Загародны. — Пры Міністэрстве аховы здароўя створана рабочая група, дзе ўсе спартсмены, што прыязджаюць і выязджаюць [з краіны], падвяргаюцца асобнаму кантролю".

Прэс-служба Міністэрства спорту і турызму заявіла, што насамрэч пацверджаны толькі адзін выпадак заражэння беларускага спартсмена каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.