У Светлагорску пад грузавым цягніком загінуў мужчына
![У Светлагорску пад грузавым цягніком загінуў мужчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/svietlahorsk-0606.jpg.webp?itok=C9iUn7zn)
У Светлагорску на чыгуначнай станцыі пад коламі грузавога цягніка загінуў мужчына, паведамляе мясцовая тэлекампанія "Ранак".
Трагедыя здарылася 5 чэрвеня каля 23-й гадзіны. Машыніст грузавога цягніка заўважыў, што на рэйках ляжыць чалавек. Ён падаў гукавы сігнал і ўключыў экстранае тармажэнне. Аднак спыніць цягнік не ўдалося, і мужчына загінуў.
Паведамляецца, што ўсё адбылося каля краю пасажырскай платформы.
Супрацоўнікі Следчага камітэта высветлілі, што загінулы — 57-гадовы жыхар Жлобіна. Ёсць меркаванне, што перад трагедыяй ён быў п'яны.