У Светлагорску мужчына расстраляў з абрэза аўтамабіль

Але па дарозе ён вырашыў зайсці ў краму, каб купіць прадукты. Аднак яшчэ на падыходзе адчуў моцнае ап'яненне, таму што да гэтага часу доўга не ўжываў спіртнога. Таму мужчына не памятае, што адбылося далей.

Паводле паказанняў прадаўцоў, мужчына папрасіў дзве бутэлькі гарэлкі, але плаціць за іх адмовіўся, сказаў, што будзе рабаваць краму. Прадаўцы схаваліся ў бакоўцы і выклікалі міліцыю. Тым часам мужчына выйшаў з крамы, не ўзяўшы гарэлку, і стрэліў некалькі разоў з абрэза ў прыпаркаваную побач машыну, у якой нікога не было.

Неўзабаве міліцыя затрымала хулігана. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства, учыненае з ужываннем зброі". Мужчына можа трапіць за краты на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Дарэчы, раней ён судзімы не быў, інфармуе БелаПАН.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі