У Светлагорску дэмантавалі бюст Калініна (фота)

У Светлагорску дэмантавалі бюст Калініна (фота)

У Светлагорску дэмантавалі бюст савецкага дзеяча Міхаіла Калініна. Здарылася гэта пасля таго, як яго аблілі чырвонай фарбай. Раніцай 8 траўня бюст ужо быў абгорнуты нейкім матэрыялам, але сляды вандалізму ўсё роўна былі бачныя. У той жа дзень яго дэмантавалі, інфармуе сайт ranak.by. Можна меркаваць, што для таго, каб прывесці ў належны выгляд.

Дарэчы, згаданы бюст Калініна летась быў прывезены ў Светлагорск да дня горада з вёскі Прудок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі