Вы тут

У свеце за тыдзень рэкордная смяротнасць ад COVID-19

Бразілія, студзень 2021-га / Reuters

У свеце за тыдзень рэкордная смяротнасць ад COVID-19 — 93 тысячы памерлых. Пра гэта паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Ахвяр каранавіруса ўжо больш за 2 мільёны. За апошні тыдзень колькасць заражэнняў вырасла на 4,7 млн.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў панядзелак паведаміла пра 10 памерлых за суткі. Агулам у нашай краіне, паводле афіцыйных даных, ужо налічваецца 1601 ахвяра. Праўда, некаторыя эксперты бяруць пад сумненне гэтую лічбу. Выказваецца меркаванне, што ахвяр можа быць каля 20 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.