Вы тут

У Беларусі зноў 10 ахвяр COVID-19 за суткі

У часы пандэміі каранавіруса / БЕЛТА

У Беларусі зноў 10 ахвяр COVID-19 за суткі, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Столькі ж было і ў папярэдні дзень. Агулам, па афіцыйных даных, налічваецца 1564 ахвяры каранавіруса. Праўда, некаторыя эксперты бяруць пад сумненне гэтую лічбу. Выказваецца меркаванне, што ахвяр можа быць каля 20 тысяч.

За дзень зарэгістраваны 1941 новы выпадак каранавіруса. Гэта крыху менш, чым было напярэдадні (1967). За ўвесь перыяд зарэгістравана 221 604 выпадкі заражэння. Ачунялі 204,5 тысячы чалавек (за апошнія суткі выпісалі 2054 чалавекі, у папярэднія суткі — 2314).

За суткі правялі 24888 тэстаў на каранавірус (у папярэднія суткі — 24,6 тысячы), агулам іх ужо зрабілі 4 млн 216 тысяч 95.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.