Вы тут

Мінздароўя — пра COVID-19 на 14 студзеня: 1967 новых пацыентаў, 10 смерцяў

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

Па стане на 14 студзеня ў Беларусі зарэгістраваныя 219 663 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За апошнія суткі прырост хворых склаў 1967 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

За час пандэміі ў краіне памёрлі 1554 пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй (+10).

Паправіліся 202 446 пацыентаў, за апошнія суткі з лякарняў былі выпісаныя 2314 чалавек, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19.

У Беларусі за час пандэміі было зроблена 4 191 207 тэстаў на COVID-19, прычым за апошнія суткі — 24 668.

Між тым, Мінздароўя заявіла, што ўзровень захворвання на COVID-19 не такі высокі, як прагназавалася. Таму частку лякарняў, занятых пад хворых на караранавірусную інфекцыю, вяртаюць пад ранейшы профіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.