У супрацьстаянні Амерыцы Чавес спадзяецца на Беларусь

Беларусь і Венесуэла будуць развіваць супрацоўніцтва ў энергетыцы і прамысловасці. Такія дамоўленасці дасягнутыя ў выніку працоўнага візіту ў Мінск прэзідэнта Венесуэлы Уго Чавеса. Як перадае "Інтэрфакс", Беларусь і Венесуэла падпсіалі мемарандум наконт паразумення паміж міністэрствам энергетыкі Беларусі і міністэрствам энергетыкі і нафты Венесуэлы па пытаннях энергетычнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання звадкаванага нафтавага газу ў якасці маторнага паліва.

Таксама афіцыйны Мінск і Каракас дамовіліся наконт продажу беларускіх грузавых аўтамабіляў і сельскагаспадарчых трактароў у Венесуэлу.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас візіту ў Мінск Уго Чавеса ўдалося зняць усе праблемы на шляху далейшага развіцця адносін ва ўсіх сферах. Кіраўнік Беларусі заявіў, што збіраецца наведаць Венесуэлу на пачатку 2010 года.

У сваю чаргу Уга Чавес адзначыў, што ў супрацы з Беларуссю пераследуе мэту супрацьстаяць Злучаным Штатам Амерыкі, бо "светам сёння кіруе адна імперыя і яе саюзнікі". Прэзідэнт Венесуэлы падкрэсліў неабходнасць стварыць шматпалярны свет, у якім павінны быць "малыя, сярэднія палюсы, маральныя палюсы". Беларусь, на яго думку, якраз і з'яўляецца такім маральным полюсам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі