"Паказанні ў КДБ — пад дыктоўку". У судзе па справе Коржыча дапытваюць сяржантаў

Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё

У Мінску працягваюцца судовыя паседжанні па крымінальнай справе аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Пячах. Абвінавачванне прад'яўлена тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. У першы дзень працэсу яны адмовіліся даваць паказанні, бо хацелі паслухаць пацярпелых і сведкаў. Цяпер дапытаныя практычна ўсе, таму сёння суд прыступае да допыту сяржантаў.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў скляпенні медыцынскай роты вайсковай часці 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжылася паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі