У суде дае паказанні Андрэй Кім

У Цэнтральным судзе сталіцы аднавіўся працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх вулічных акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Цяпер паказанні дае Андрэй Кім. Хлопец сказаў, што ўпершыню ўбачыў пацярпелага Сычова толькі ў пастарунку. Сказаў таксама, што нікога не збіваў.

Сычоў, у сваю чаргу, заявіў, што Кім нанёс яму адзін удар у твар, недалёка ад ГУМу, калі моладзь спрабавала прарваць ланцуг ДАІ. Андрэй Кім адмаўляе гэта, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі