У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў марозу
У суботу, 8 студзеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікі снег магчымы ўначы на поўначы краіны, але толькі месцамі.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў (пры праясненнях — да -15), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.