У суботу па захадзе Беларусі будзе парывісты вецер — 15-18 метраў за секунду
![У суботу па захадзе Беларусі будзе парывісты вецер — 15-18 метраў за секунду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadv-1305.jpg.webp?itok=3qJ9Bw2F)
У суботу, 14 траўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па поўдні, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль, удзень чакаеацца 12-18 цяпла, па поўдні краіны будзе да +20.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.