У суботу на поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру

У суботу на поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру

У суботу, 3 ліпеня, на поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру (з парывамі да 15-20 м/с). Месцамі — град. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +13 да +18 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27.

Дарэчы, у чэрвені тэмпература паветра ў нашай краіне была на 3,5 градуса вышэй за норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі