У суботу на поўдні Беларусі чакаецца да 12 градусаў цяпла

У суботу на поўдні Беларусі чакаецца да 12 градусаў цяпла

У суботу, 9 сакавіка, у начныя гадзіны ў Беларусі чакаецца ад 0 да +6 градусаў, у сярэдзіне дня — ад +4 да +10, на поўдні — да +12 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

Кароткачасовыя ападкі магчымыя толькі месцамі ўначы (пераважна на паўночным захадзе). У бліжэйшыя дні захаваецца моцны вецер (з парывамі да 15-20 метраў за секунду).

У нядзелю ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу прагназуюцца на большай частцы краіны. Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Брэсцкай вобласці — да +5 градусаў), удзень — 2-9 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі