У Столінскім раёне ў лесе знайшлі парэшткі пенсіянера, які знік летась

У Столінскім раёне ў лесе знайшлі парэшткі пенсіянера, які знік летась

У Столінскім раёне ў лесе каля вёскі Цераблічы знайшлі парэшткі пенсіянера, які знік летась у кастрычніку, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 77-гадовы мужчына, жыхар вёскі Аздамічы,  разам з унукам пасвіў жывёлу і адстаў ад сваяка. Праз нейкі час пачаліся яго пошукі, якія не далі выніку.

Нядаўна мясцовыя жыхары натрапілі на шкілет, калі збіралі ягады. Асобу загінулага ўстанавілі па фрагментах адзення. Прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі