Вы тут

У статупраўленні Мінска распавялі, у каго самыя высокія і нізкія заробкі

Самыя маленькія заробкі традыцыйна ў работнікаў сацыяльнай сферы і культуры / Еўрарадыё

Сярэдні заробак мінчан у ліпені склаў 2 062,1 рубля, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на спецыялістаў Галоўнага статыстычнага упраўлення сталіцы. За месяц гэты паказчык падрос на прыкладна 40 рублёў.

Больш за ўсіх атрымліваюць IT-спецыялісты (больш за 6 тысяч рублёў), прадстаўнікі горназдабыўной прамысловасці (амаль 5 тысяч рублёў) і работнікі, занятыя дапаможнай дзейнасцю ў сферы фінансавых паслуг і страхавання (звыш 4 тысяч рублёў).

Самыя маленькія зарплаты традыцыйна ў работнікаў сацыяльнай сферы і культуры. Ім у ліпені налічвалі крыху больш за тысячу рублёў. Зрэшты ёсць і тыя, чые заробкі да тысячы не дацягнулі. Гэта работнікі бібліятэк, архіваў і музеяў. Ім у ліпені налічылі 975,9 рубля.

Дадамо, што сярэдняя зраплата па краіне ў ліпені склала 1 471,7 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.