Вы тут

У справе аб сутычках з АМАПам — 17 падазраваных

ОМОН и протестующие в Минске 14 июля / Еврорадио

Следчы камітэт выявіў 17 падазраваных па справе аб парушэнні грамадскага парадку ў Мінску 14 ліпеня 2020 года. Тады мінчане выйшлі на мірны пратэст пасля рашэння ЦВК не рэгістраваць Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. У раёне плошчы Перамогі АМАПу было загадана затрымліваць удзельнікаў акцыі, але людзі не дазволілі гэта зрабіць. Кароткія сутычкі з міліцыяй трапілі на відэа.

Па матывах гэтых падзеяў былі пачатыя крымінальныя справы па артыкуле 342 (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), артыкуле 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) і артыкуле 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Беларусі . Усе яны злучаныя ў адну вытворчасць.

Следчыя ў якасці сведак дапыталі сотні затрыманых супрацоўнікамі міліцыі 14 ліпеня. Сярод іх быў і карэспандэнт Еўрарадыё Міхаіл Ільін, якога разам з яшчэ адным нашым журналістам, Арцёмам Маёравым, затрымалі праз 13 хвілін пасля пачатку стрыму з мінскіх вуліц.

У цяперашні часда  10 з 17 падазраваных мужчын прыменена мера ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту, а васьмі з іх прад'яўлена абвінавачанне ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

СК паведамляе, што падчас допытаў некаторыя затрыманыя прызналі віну і раскаяліся ў зробленым. "Шэраг абвінавачаных ініцыятыўна выказалі жаданне папрасіць прабачэння ў супрацоўнікаў міліцыі", — заяўляюць у Следчым камітэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.