У Сочы пенсіянер расстраляў судовых прыставаў, якія хацелі высяляць сям'ю

У Сочы пенсіянер расстраляў судовых прыставаў, якія хацелі высяляць сям'ю

У Сочы 61-гадовы мужчына расстраляў судовых прыставаў, якія хацелі высяляць яго сям'ю. Будынак, дзе яна жыве, мясцовым судом быў прызнаны самабудам. Калі прыставы прыйшлі выконваць рашэнне суда, мужчына адкрыў па ім агонь з паляўнічай стрэльбы. Па адной з версій, ён сам патэлефанаваў у паліцыю і распавёў пра здарэнне. Стралок не аказваў супраціўлення паліцэйскім, якія прыехалі да яго дома, паведамляе sochi24.tv.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі