У снежні беларускі палітолаг Алесь Лагвінец атрымае “Прэмію Еўропы”

Беларускі палітолаг, грамадскі дзеяч Алесь Лагвінец уганараваны “Прэміяй Еўропы“. Яе заснаваў нямецкі фонд імя Гайнца-Шварцкопфа “Маладая Еўропа”. Так былі адзначаныя заслугі Алеся Лагвінца ў наладжванні лепшага паразумення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, паведамляе Радыё Свабода. Еўрарадыё пацікавілася меркаваннем Алеся Лагвінца наконт таго, якая яго дзейнасць была заўважаная заснавальнікамі фонду. Вось што ён кажа:

“Я займаюся выкладчыцкай дзейнасцю, выкладаю курсы звязаныя з еўрапейскай інтэграцыяй, як для студэнтаў Езрапейскага ўніверсітэта, так і для студэнтаў Беларускага калегіюма.

Апроч гэтага займаюся аналітычнай дзейнасцю, пісаў артыкулы пра месца Беларусі ў Еўропе і важнасць еўрапейскай інтэграцыі для Беларусі.

Плюс да гэтага, я магу падазраваць, што была заўважаная мая палітычная актыўнасць, як кандыдата ў дэпутаты ў 2004 годзе, ды і дзейнасць у наступныя гады. І тое, што я зараз супрацоўнічаю з рухам “За Свабоду”.


Адзначым, што “Прэмія Еўропы” прысуджаецца з 2003 года. Яе ўрачыстае ўручэнне Лагвінцу адбудзецца 5 снежня ў Берліне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі