У Смалявіцкім раёне затрымалі магчымага рабаўніка банка

Яго затрымалі па падазрэнні ў разбойным нападзе на аддзяленне "Беларусбанка" ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Міншчыны. Афіцыйна працэсуальны статус мужчыны пакуль не вызначаны, перадае БелаПАН.



Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны 18 лютага. Невядомы зайшоў у аддзяленне банка ў пасёлку Зялёны Бор і, пагражаючы касіру зброяй, скраў грошы. Устаноўлена, што ў памяшканне касіра злачынца трапіў, стрэліўшы ў замок дзвярэй, якія аддзяляюць яго ад залы аддзялення. Паводле папярэдняй інфармацыі, скрадзена каля 10 мільёнаў рублёў. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за разбой.



Як кажуць у Следчым камітэце, у вентыляцыйнай трубе кацельні каля месца злачынства быў знойдзены абрэз паляўнічай стрэльбы з гільзамі. У гэтай жа кацельні працуе магчымы нападнік на банк.



Фота — primorye24.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі