У Слуцку восы напалі на дзяцей, атаку адбілі бензінам і рыдлёўкамі

У Слуцку восы напалі на дзяцей, атаку адбілі бензінам і рыдлёўкамі

У Слуцку восы напалі на дзяцей. Як інфармуе kurjer.info, здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю, 16 верасня. Дзеці гулялі з мячом і выпадкова закінулі яго ў дэкаратыўны калодзеж. Калі дзяўчынка паспрабавала дастаць мяч, на яе напалі восы і сталі кусаць. Жанчына абараніла дзіця, яе таксама пакусалі (пра яе і дзяўчынкі стан пакуль нічога невядома, пацярпелых можа быць больш). На месца выклікалі ратавальнікаў і медыкаў.

Па словах супрацоўнікаў МНС, у дэкаратыўным калодзежы выявілі адно з самых вялікіх асіных гнёздаў за апошнія гады. Спачатку яны залілі яго вадой, пасля — бензінам. Пасля таго, як асінае гняздо падпалілі, яго пасеклі рыдлёўкамі.

На мінулым тыдні Еўрарадыё паведамляла, што пад Слуцкам ад укусу восаў загінула жанчына. Толькі за 13 верасня ў Мінску ратавальнікі выдалілі тры асіныя гнёзды. А перад гэтым быў выпадак у Гродна, дзе восы пакусалі дзяцей у дзіцячым садку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі