У Слуцку праводзяць мадэрнізацыю аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва. На будынку мясцовага райвыканкама ўсталявалі гучнагаварыцель. Як піша kurjer.info, на чарзе — яшчэ два аб'екты. Сірэна ж з'явіцца на будынку адміністрацыі рынку. Раней былі даныя пра замену адпаведнай апаратуры на слуцкіх прадпрыемствах.
Паведамляецца, што ідзе падрыхтоўка да магчымых надзвычайных сітуацый.

kurjer.info