У Слуцку сквер сямейных дрэваў пасадзілі над... вадаправодам

У Слуцку сквер сямейных дрэваў пасадзілі над... вадаправодам

У Слуцку каля гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры 1 траўня высадзілі саджанцы дрэваў, піша kurjer.info. 

Акцыю да Міжнароднага дня сям'і (які адзначаецца 15 траўня) ладзіў БРСМ. На яе запрасілі два дзясяткі сем'яў. Пасадка сквера была прымеркаваная таксама да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга (ён адзначаўся сёлета 12 траўня).

Але верагодна, што многія дрэвы з гэтага сквера давядзецца перасадзіць. Як даведалася слуцкае выданне, якраз пад гэтым участкам праходзіць буйная "нітка" вадаправода. Падчас бліжэйшага рамонту камунікацыяў саджанцы давядзецца знішчыць. А калі дрэвы застануцца і вырастуць, то іх карані могуць пашкодзіць вадаправод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі