У Слуцку мужчына ўдарыў у твар інспектара ДАІ

У Слуцку мужчына ўдарыў у твар інспектара Дзяржаўтаінспекцыі. Здарэнне адбылося ўначы 20 лютага. Інспектары ДПС ДАІ спынілі на Магістральнай вуліцы аўтамабіль "Фольксваген-Шаран". Ім кіраваў 21-гадовы мясцовы жыхар. Высветлілася, што ў яго няма права на кіраванне транспартнымі сродкамі. Маладога чалавека запрасілі для разбіральніцтва ў патрульны аўтамабіль.

У гэты момант 26-гадовы пасажыр легкавіка пачаў прасіць, а пасля і патрабаваць не затрымліваць таварыша і не прыцягваць яго да адказнасці. Ён адкрываў дзверы службовай машыны. Калі ж яму адмовілі, пасажыр стаў паводзіць сябе агрэсіўна. Яго не палохалі папярэджанні пра выкарыстанне ў яго адносінах фізічнай сілы і спецсродкаў. Калі ж маладому чалавеку паспрабавалі скаваць рукі кайданкамі, ён і нанёс удар інспектару.

Зламысніка затрымалі і завезлі з міліцыю, праходзіць праверка. Не выключана, што мужчына будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, інфармуе прэс-служба Упраўлення ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.