У Слуцкім раёне невядомыя забрудзілі калодзежы машынным маслам

Жыхарка вёскі Мусічы Слуцкага раёна, набраўшы вады са студні, здзівілася яе дзіўнаму паху і смаку. Медыкі прааналізавалі спробы вады і праз некалькі дзён высветлілі, што тая забруджаная нафтапрадуктамі і для ўжывання не прыдатная. Тым часам з аналагічнай праблемай сутыкнуўся жыхар суседняй вёскі Леткаўшчына, — піша слуцкі сайт "Інфа-Кур'ер". Калодзежы, з якіх бралі ваду шматлікія жыхары Мусічаў і Леткаўшчыны, былі забруджаныя адпрацаваным маторным маслам.

Ачысціць студні ад нафтапрадуктаў практычна нерэальна. Хутчэй за ўсё, іх давядзецца засыпаць.

У дачыненні асобаў, якія забрудзілі калодзежы, былі распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса РБ — хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі