У Слуцкім раёне карова працягнула некалькі метраў дзіця, яно загінула

У Слуцкім раёне карова працягнула некалькі метраў дзіця, яно загінула

У Слуцкім раёне карова працягнула некалькі метраў 3-гадовае дзіця, яно загінула. Як піша сайт kurjer.info здарэнне адбылося ў вёсцы Міхейкі ўдзень. Дарослыя былі на працы, таму відавочцаў не аказалася. Мяркуецца, што нешта напалохала карову і яна пабегла. Хлопчык заблытаўся ў шлейцы і яго пацягнула жывёла. Ад атрыманых траўмаў ён памёр, у нядзелю адбылося пахаванне. Следчы камітэт пацвердзіў факт няшчаснага выпадку, высвятляюцца ўсе яго абставіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі