Вы тут

У Слоніме школьнікаў вучылі завязваць парцянкі

Адбылося гэта падчас інтэрактыўнай экскурсіі "Нам памяць важна захаваць" у мясцовым краязнаўчым музеі

У Слоніме на Дзень Незалежнасці школьнікаў вучылі завязваць парцянкі. Адбылося гэта падчас інтэрактыўнай экскурсіі "Нам памяць важна захаваць" у мясцовым краязнаўчым музеі. Па задуме арганізатараў мерапрыемства, менавіта так маладыя людзі "даведаліся аб складаным перыядзе пачатку вайны".

"У канцы ўдзельнікі экскурсіі далі клятву —  памятаць пра подзвіг нашых продкаў і шанаваць іх памяць", — дадае тг-канал музея.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.