У Слоніме на пажары ў жылым доме эвакуяваныя болей за 40 чалавек

У Слоніме на пажары ў жылым доме эвакуяваныя болей за 40 чалавек

У Слоніме на пажары ў жылым шматкватэрным доме эвакуявалі болей за 40 чалавек, сярод якіх 8 дзяцей. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 3 сакавіка на першым паверсе дома па вуліцы 1-ай Сямігодкі. На момант прыбыцця выратавальнікаў задымлены быў увесь пад’езд.

У кватэры, дзе пачаўся пажар, знайшлі яе гаспадара, мужчыну 1943 года нараджэння. Ён трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане — моцныя апёкі і атручэнне прадуктамі гарэння. Суседзі характарызуюць мужчыну станоўча.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала непатушаная цыгарэта, перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі