У Слоніме механізаваную брыгаду прывялі ў поўную баявую гатоўнасць

У слонімскай брыгадзе / slonves.by
У слонімскай брыгадзе / slonves.by

У Слоніме 11-ю асобную механізаваную брыгаду прывялі ў поўную баявую гатоўнасць. Пра гэта паведаміў яе камандзір падпалкоўнік Сяргей Шылін.

"Задача — праверыць здольнасць злучэння перавесціся ў дадзеную баявую ступень баявой гатоўнасці, ажыццявіць адмабілізаванне вайскоўцаў запасу, даўкамплектавацца адпаведнымі узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, здзейсніць марш у раёны выканання задач з правядзеннем тактычнага вучэння", цытуе словы афіцэра прэс-служба Мінабароны.

Даукамплектаванне слонімскай брыгады праводзіцца за кошт ваеннаабавязаных з Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Напрыклад, з Ваўкавыска плануецца адправіць каля 170 чалавек.

Праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі пачалася 3 красавіка. Агульнае кіраўніцтва здзяйсняе Дзяржсакратарыят Саўбеза.

У Слоніме механізаваную брыгаду прывялі ў поўную баявую гатоўнасць
volkovysknews.by
У Слоніме механізаваную брыгаду прывялі ў поўную баявую гатоўнасць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі