У Слоніме аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча аблілі фарбай

18 красавіка ў Слоніме аўтамабіль лідэра ствараемага руху "За Свабоду" аблілі чырвонай фарбай, а ў прыватную кватэру, дзе праходзіла сустрэча з мясцовымі актывістамі, спрабавалі трапіць супрацоўнікі МНС, заявіўшы, што яны прыбылі па сігнале аб пажары. У райцэнтр А.Мілінкевіч спазніўся на дзве гадзіны з-за замены прабітых напярэдадні колаў аўтамабіля. Нагадаем, гэта здарылася пад час наведвання Мілінкевічам Пінску.

У Слоніме сустрэча з гараджанамі прайшла на мясцовым рынку. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама. Перад пачаткам сустрэчы супрацоўнікі міліцыі прасілі А.Мілінкевіча спыніць "мітынг", аднак пасля не ўмешваліся.

Сёння палітык мае намер наведаць Гродна і Масты.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі