У Слоніме 7-гадовая дзяўчынка заблукала па дарозе ў школу
![У Слоніме 7-гадовая дзяўчынка заблукала па дарозе ў школу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/school-3420040_960_720.png.webp?itok=jVMc7_uF)
У Слоніме 7-гадовая дзяўчынка заблукала па дарозе ў школу. Здарэнне адбылося ўдзень 25 лютага. Дзіця, якое не з'явілася ў навучальнай установе і не вярнулася дахаты, пачалі шукаць. На шчасце, усё скончылася добра. Як інфармуе сайт ohrana.gov.by, па арыентыроўцы на прыпынку грамадскага транспарту школьніцу знайшлі супрацоўнікі мясцовага аддзела дэпартамента аховы. Яна змерзла і плакала.
![У Слоніме 7-гадовая дзяўчынка заблукала па дарозе ў школу](/sites/default/files/paragraphs/image/screenshot20190225-185542viber.jpg)
http://ohrana.gov.by