У "скандальнай" эстафеце беларускі былі апошнія, у фінал яны не выйшлі

У "скандальнай" эстафеце беларускі былі апошнія, у фінал яны не выйшлі

У "скандальнай" эстафеце 4 па 400 метраў на Алімпіядзе беларускі былі апошнія ў сваёй кваліфікацыі, у фінал яны не выйшлі. Выступілі Аляксандра Хільмановіч, Юлія Блізнец, Эльвіра Герман і Астэрыя Лімай. Яны паказалі час 3 хвіліны 33 секунды — апошняе, восьмае месца сярод удзельніц забегу.

Беларускі апярэдзілі ў паўфіналах сярод 16-ці ўдзельніц толькі зборную Багамскіх астравоў, якая не змагла фінішаваць.

Менавіта ў гэтай эстафеце мусіла ўдзельнічаць Крысціна Ціманоўская, што стала для яе нечаканасцю і прычынай абурэння трэнерамі. У адказ яе адхілілі ад Алімпіяды і спрабавалі выслаць на радзіму. Гісторыя трапіла ў сусветныя СМІ. У чацвер Ціманоўская паўдзельнічае ў прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

Вакансіі ў эстафеце ўзніклі з-за памылак службовых асоб беларускай зборнай, якія не разлічылі тэрміны паміж допінг-пробамі спартсменак. З-за гэтага парушэння дзве лёгкаатлеткі не былі дапушчаны да Алімпіяды.

У "скандальнай" эстафеце беларускі былі апошнія, у фінал яны не выйшлі
Аляксандра Хільмановіч / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі