У Сірыі разбіўся расійскі транспартны самалёт, загінулі 39 чалавек

У Сірыі разбіўся расійскі транспартны самалёт, загінулі 39 чалавек

6 сакавіка ў Сірыі разбіўся расійскі транспартны самалёт. Аварыя адбылася, калі Ан-26 заходзіў на пасадку на аэрадроме Хмеймім. Да ўзлётна-пасадачнай паласы самалёт не даляцеў каля 500 метраў.

Як інфармуе ria.ru, загінулі 39 чалавек, з іх — 33 пасажыры-расійскія вайскоўцы. У катастрофе ніхто не выжыў. Мяркуецца, што прычынай катастрофы магла стаць тэхнічная няспраўнасць. Падкрэсліваецца, што абстрэлу Ан-26 з зямлі не было. Камісія Мінабароны Расіі мусіць вывучыць усе версіі.

Сайт meduza.io адзначае, што катастрофа ваеннага Ан-26 стала найбуйнейшай пасля падзення ў снежні 2016-га Ту-154 Мінабароны РФ. Тады загінулі 92 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі