У Сіднэі мужчына напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтру. Яго застрэлілі

Экстренные службы во время трагедии в Сиднее

Экстренные службы во время трагедии в Сиднее / AAP

У аўстралійскім Сіднэі ўзброены мужчына напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра Вестфілд-Бондзі-Джанкшн. Паведамляецца пра пяцёх загінулых. Некалькі чалавек знаходзяцца ў шпіталі ў крытычным стане. Сотні людзей эвакуяваныя, піша BBC.

Паліцыя Новага Паўднёвага Уэльса паведамляе, што "крытычны інцыдэнт пачаўся з таго, што ў Бондзі-Джанкшэн мужчына адкрыў страляніну". Паведамленні пра некалькіх пацярпелых ад нажавых раненняў сталі паступаць праваахоўнікам каля 16:00 па мясцовым часе. На месца інцыдэнту былі накіраваныя службы экстранай дапамогі.

Паводле Guardian, нападнік быў застрэлены жанчынай-паліцэйскім.

"Яна сутыкнулася са злачынцам, які да гэтага моманту перайшоў на пяты ўзровень [гандлёвага цэнтра], працягваючы хутка ісці за ім, каб дагнаць яго. Ён павярнуўся да яе тварам і падняў нож. Яна стрэліла з агнястрэльнай зброі, і гэты чалавек цяпер мёртвы", — распавёў на прэс-канферэнцыі памочнік камісара паліцыі Энтані Кук.

Пра матывы нападніка нічога невядома.

"Нашы сэрцы спачуваюць параненым, і мы выказваем падзяку тым, хто пра іх клапоціцца, а таксама нашай адважнай паліцыі і службам хуткага рэагавання", — напісаў прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанэзэ ў сацыяльнай сетцы X.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі