У Сібіры пад фурай, якой кіраваў беларус, загінулі 4 чалавекі

У Сібіры пад фурай, якой кіраваў беларус, загінулі 4 чалавекі

У Сібіры пад фурай, якой кіраваў беларус, загінулі 4 чалавекі. Легкавы аўтамабіль раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком.

Як інфармуе сайт ura.news, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 10 ліпеня ў Макушынскім раёне Курганскай вобласці на 411-м кіламетры аўтадарогі Чалябінск — Курган — Навасібірск. 51-гадовы вадзіцель ВАЗ-2108 страціў кантроль над кіраваннем і аўтамабіль апынуўся на паласе сустрэчнага руху, трапіў пад грузавік Volvo з паўпрычэпам і быў проста расплюшчаны. Кіроўца легкавіка і трое яго пасажыраў (сярод іх — сямігадовае дзіця) памерлі ад атрыманых траўмаў яшчэ да прыезду хуткай. Адзначаецца, што ўсе яны былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, дзіця было без дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання. 24-гадовы кіроўца фуры, грамадзянін Беларусі, не пацярпеў.

У Сібіры пад фурай, якой кіраваў беларус, загінулі 4 чалавекі
ura.news

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі