У “швейцарскай электрычцы” Мінск — Гомель адбылося задымленне

У “швейцарскай электрычцы” Мінск — Гомель адбылося задымленне

У электрычцы бізнэс-класа Мінск — Гомель адбылося задымленне. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 9 верасня. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік спынілі на станцыі Буда-Кашалёўская праз тэхнічную няспраўнасць, якая і прывяла да задымлення падвагоннай прасторы ў 11-м вагоне.

Лакаматыўная брыгада і супрацоўнікі МНС ліквідавалі задымленне. Пацярпелых няма. Цягнік №708 прыбыў у Гомель у 23.42 са спазненнем на 1 гадзіну 43 хвіліны.

Беларуская чыгунка прыняла рашэнне вярнуць пасажырам “швейцарскай электрычкі” грошы за квіткі: іх можна будзе атрымаць з 12 па 20 верасня ў чыгуначных касах, паказаўшы праязны дакумент. Пасажырам, якія ехалі ў тую паездку па электроннай рэгістрацыі, грошы вернуць па пісьмовых заявах з указаннем 14-значнага нумара замовы. Таксама трэба падаць арыгінальны дакумент, на які замова афармлялася.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі