У школах Беларусі перапынкі паміж заняткамі стануць карацейшымі

У школах Беларусі перапынкі паміж заняткамі стануць карацейшымі

У школах Беларусі перапынкі паміж заняткамі стануць карацейшымі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя. У першую змену перапынкі агулам скароцяць на 10 хвілін. Калі школа працуе ў дзве змены, то скарачэнне складзе 25 хвілін. У міністэрстве аховы здароўя кажуць, што гэта не прывядзе да пагаршэння стану дзяцей. Адзначаецца, што адпаведныя змены замацуюць у новай рэдакцыі санітарных нормаў і правілаў, якія датычаць патрабаванняў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Новаўвядзенне непасрэдным чынам звязанае з тым, што 1 верасня школы, у якіх заняткі праходзяць у адну змену, будуць прытрымлівацца рэкамендацыі пачынаць заняткі не раней за 9-ю гадзіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі