У Шклове гарэў інтэрнат, эвакуявалі 19 чалавек

У Шклове гарэў інтэрнат, эвакуявалі 19 чалавек

У Шклове ў ноч на нядзелю гарэў інтэрнат па вуліцы Першамайскай. Як перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне адбылося на першым паверсе ў тамбуры цэнтральнага ўваходу ў будынак. На момант прыбыцця пажарных з дзвярэй на выхадзе ішоў дым.

Выратавальнікі праз запасныя выхады вывелі з інтэрнату 19 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Ніхто не пацярпеў. Згарэлі чатыры дзіцячыя каляскі і ровар, пакінутыя ў тамбуры, знішчаныя дзверы, закураныя сцены і столь у калідоры.

У інтэрнаце 55 пакояў, будынак абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. Прычыны пажару высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі