У Шклоўскім раёне жанчыну аблілі гаручай вадкасцю і падпалілі

Трагічнае здарэнне адбылося ў лазні / sk.gov.by

Трагічнае здарэнне адбылося ў лазні / sk.gov.by

У Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці жанчыну аблілі гаручай вадкасцю і падпалілі. Здзейсніў гэта п'яны мужчына, яе сужыцель. Яго ўзялі пад варту.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ў канцы траўня. Мужчына і жанчына жылі разам больш за 15 гадоў, сваркі былі нярэдкія, чаму спрыяла перыядычнае ўжыванне імі алкагольных напояў. Падчас чарговай сваркі мужчына і падпаліў сужыцельку. Нягледзячы на тое, што ён адразу ж патушыў агонь, 61-гадовая жанчына атрымала сур'ёзныя апёкі (больш за 40% цела). Яе забрала хуткая дапамога (мужчына папрасіў яе выклікаць суседзяў). Праз некалькі дзён пацярпелая памерла ў бальніцы.

Каб пазбегнуць пакарання, мужчына пераконваў следчага, што сужыцелька паліла смецце і на ёй выпадкова загарэлася адзенне. Але гэтая версія не пацвердзілася — вывучаліся сляды на месцы здарэння, праводзіліся экспертызы, апытваліся сведкі і сваякі (ды і жанчына паспела расказаць лекарам, што адбылося). Расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае. Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю".

У Шклоўскім раёне жанчыну аблілі гаручай вадкасцю і падпалілі
У Шклоўскім раёне жанчыну аблілі гаручай вадкасцю і падпалілі
У Шклоўскім раёне жанчыну аблілі гаручай вадкасцю і падпалілі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі