У Шчучынскім раёне за няплату адключылі святло ў 320 кватэрах і дамах

Як распавялі ў Шчучынскім РЭС, за несвоечасовую аплату святла ў раёне сёлета адключылі ад электраэнергіі больш за 320 абанентаў.

Паводле заканадаўства, адключэнне адбываецца ў выпадку, калі спажывец
не плаціць за электрычнасць 2 месяцы і больш.

Пры гэтым за першае
паўгоддзе было складзена 130 актаў на спробы жыхароў паставіць жучкі ў
лічыльнікі.