У Шчучыне рыбакі вылавілі пускавую прыладу ад ПЗРК

У Шчучыне рыбакі вылавілі пускавую прыладу ад ПЗРК

У Шчучыне рыбакі вылавілі ў гарадскім вадаёме прадмет, падобны да савецкага пераноснага зенітнага ракетнага комплексу “Ігла-1”.  Гэта здарылася сёння каля 8-й раніцы.

Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, на месца выехалі следчыя і адабралі знойдзены прадмет. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта аднаразовая пускавая прылада ад адстрэленай ракеты ПЗРК. Пагрозы для жыцця і бяспекі людзей ад яе няма.

Шчучынскім РАСК праводзіць праверку па факце інцыдэнту. Прызначаныя экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі