У шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы

У шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы

У Салігорскім раёне ў шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 2 лістапада, каля 17-й гадзіны. На глыбіні 420 метраў выконваліся работы па ўмацаванню горнай выпрацоўкі. Раптоўна адбылося ўзмоцненае вылучэнне газу. Канцэнтрацыя пароў метану ў паветры складала больш за 10% (дапушчальная норма канцэнтрацыі — 1%). У выніку гэтага і загінуў мужчына, які працаваў крапільшчыкам 5-га падземнага горнага ўчастка 3-га рудаўпраўлення прадпрыемства.

Прэс-служба МНС адзначае, што праводзіцца расследаванне здарэння. На тэхналагічны працэс яно не паўплывала.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі