У Севастопалі рыхтуюць бамбасховішчы на выпадак пагрозы атакі горада

У Севастопалі рыхтуюць бамбасховішчы на выпадак пагрозы атакі горада

У Севастопалі расійскія акупацыйныя ўлады рыхтуюць бамбасховішчы на выпадак пагрозы атакі горада. Правесці іх інспекцыю даручыў "губернатар Севастопаля" Міхаіл Разважаеў. Сам ён асабіста агледзеў асноўныя бамбасховішчы, паведамляе sevastopol.su.

Нядаўна штаб расійскага Чарнаморскага флоту атакаваў беспілотнік. Сістэмы супрацьпаветранай абароны Севастопаля працуюць штодня.

"У людзей запыт на тэму схованак, і ўсяго, што з гэтым звязана, калі раптам, не дай бог, будзе сур'ёзная небяспека, — гаварыў на нарадзе мясцовага кіраўніцтва Разважаеў. — ...Людзі павінны дакладна разумець сваю мадэль паводзінаў, калі прагучыць сігнал трывогі".

Бамбасховішчы ў цэнтры Севастопаля ўжо ў бліжэйшыя дні будуць "пазначаныя адпаведнымі знакамі". Агульны іх спіс не апублікуюць з-за сакрэтнасці. Мяркуецца, што яны могуць змясціць пры неабходнасці ўсіх жыхароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі