У Польшчу, імаверна, заляцела расійская крылатая ракета Х-101 — Туск

Кратар, які ўтварыўся пад Люблінам

Кратар, які ўтварыўся пад Люблінам / lublin.eska.pl

Падчас бамбавання Украіны ў Польшчу, імаверна, заляцела расійская крылатая ракета Х-101. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск, перадае інфармагенцтва PAP.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што знішчальнікі былі гатовыя збіць ракету, калі б яна працягнула палёт і ўяўляла пагрозу. Таксама Туск дадаў, што ўкраінскія знішчальнікі спрабавалі перахапіць ракету да самай польскай мяжы.

У сувязі з парушэннем польскай паветранай прасторы Туск склікаў каардынацыйную групу з удзелам міністра абароны і адпаведных службаў.

"Я знаходжуся ў кантакце з лідарамі еўрапейскіх краін з нагоды парушэння паветранай прасторы Польшчы. Усе заяўляюць пра поўную салідарнасць і гатоўнасцьі да любой дапамогі", — дадаў ён у сацсетках.

Як паведамлялася раней, сёння ўначы Расія атакавала заходнія вобласці Украіны. Падчас атакі адзін з аб'ектаў заляцеў на тэрыторыю Польшчы. У Любліне і наваколлі была абвешчаная паветраная трывога. Пасля гэтага жыхары чулі выбух. Меркаваная ракета ўпала каля вёскі Тарнава-Калонія прыкладна за 90 км ад мяжы з Украінай. На месцы яе падзення ўтварыўся кратар дыяметрам каля 10 метраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.