У Севастопаль з аперацыі ЕС спяшаецца ўкраінскі фрэгат "Гетман Сагайдачны"

Як паведамляе УНІАН, "Гетман Сагайдачны" выконваў задачы з рамках аперацыі NATO па барацьбе з пірацтвам на моры "Акіянскі шчыт" і аперацыі Еўрасаюза "EU Navfor Atalanta". У сувязі з падзеямі ва Украіне фрэгат тэрмінова вяртаецца на радзіму.



Мяркуецца, што ў Севастопалі фрэгат з'явіцца ў першых днях сакавіка. У камандаванні ўкраінскага флоту высока ацэньваюць дзеянні экіпажа і падраздзялення спецпрызначэння ў згаданых аперацыях NATO і ЕС.

Нагадаем, учора праз Басфор у Чорнае мора ўвайшлі два вялікія дэсантныя караблі Балтыйскага флота Расіі. У гэты час у Крыме вельмі напружаная сітуацыя. Прарасійскія сілы праводзяць вулічныя акцыі, вывешваюць расійскія сцягі над будынкамі мясцовых адміністрацый. Уначы 27 лютага ўзброены атрад захапіў крымскі парламент, узброеныя баевікі выставілі блок-пасты на дарогах у Крым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі