У сайта брэсцкага "Дынама" хутка з'явіцца і беларускамоўная версія

У сайта брэсцкага "Дынама" хутка з'явіцца і беларускамоўная версія

Сайт футбольнага клуба "Дынама-Брэст" хутка займее і беларускамоўную версію. 14 жніўня старонка футбольнага клуба стала даступнай адразу на пяці мовах: кітайскай, арабскай, польскай, рускай і англійскай. Адсутнасць роднай мовы выклікала здзіўленне ў аматараў футбола і прыхільнікаў клуба.

"Сайт на беларускай мове хутка з'явіцца, — запэўнівае Еўрарадыё прэс-сакратар "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова. — Безумоўна, мы плануем гэта зрабіць, такі пункт ёсць у спісе нашых задач, і ў хуткім часе сайт на беларускай мове ўбачыць свет".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі