У Салігорску збілі затрыманых страйкамаўцаў

У Салігорску збілі затрыманых страйкамаўцаў

28 лютага ў лесапаркавай паласе ў Саілгорску затрымалі сем чалавек — чатырох дзяўчат і трох хлопцаў. Трох з затрыманых дзяўчат адпусцілі.

Яны распавялі, што міліцыянты іх збівалі, у тым ліку білі па галаве, паведамляе ТГ-канал страйкама "Беларуськалію". Білі пры затрыманні, потым у аўтобусе. У аўтобус таксама распылілі пярцовы газ. Потым затрыманых, па іх словах, білі ў РАУСе.

Затрыманымі застюцца страйкамаўцы Антон Дзямкоў, Канстанцін Дзяцееў, Андрэй Магілевец, Ганна Асіпенка

Ёсць звесткі, што пасля гэтага дома ў затрыманых адбыліся ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі