У Салігорску і Нясвіжы пачнуцца судовыя працэсы моладзевых актывістаў

Сёння пачнецца разгляд крымінальных справаў у дачыненні да моладзевых актывістаў. У Салігорску будуць судзіць непаўналетняга Івана Шылу, а ў Нясвіжы – Насту Азарку. Яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі. За гэта ж 10 верасня ў Баранавічах будуць судзіць Яраслава Грышчэню.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што судовыя працэсы маюць выразны палітычны характар і наўпрост звязаныя з грамадска-палітычнай дзейнасцю маладых людзей.

“Вясна” заклікае ўлады спыніць крымінальны пераслед грамадскіх і палітычных актывістаў вызваліць палітвязняў і прывесці крымінальнае заканадаўства краіны ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Беларусі і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі