У рэйтынгу Freedom House Беларусь зноў трапіла ў лік несвабодных краінаў

Даклад змяшчае аналіз стану дэмакратыі і правоў чалавека ў 29 краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Еўразіі. Беларусь, як і ў папярэднія гады, зноў залічаная да несвабодных краінаў, адзначае Радыё "Свабода".



У дакладзе падкрэсліваецца ключавая роля Расіі ў зніжэнні ўзроўню дэмакратыі сярод краінаў постсавецкай сферы. Паводле даследавання, Расія адыгрывае ролю ўзору для іншых краін рэгіёну.



Становішча ў Беларусі, як сведчыць даклад Freedom House, застаецца стабільна кепскім 2 апошнія гады. Беларусь разам з Расіяй, Таджыкістанам, Казахстанам, Азербайджанам, Туркменістанам і Узбекістанам трапіла ў групу кансалідаваных аўтарытарных рэжымаў. Паводле Freedom House, горшая, чым у Беларусі, сітуацыя толькі ў Туркменістане і Узбекістане.



Паводле даследчыкаў, Аляксандр Лукашэнка ў 2013 годзе не сутыкнуўся ні з якімі сур'ёзнымі выклікамі сваёй уладзе, грамадзянская актыўнасць застаецца на нізкім узроўні пасля жорсткага задушэння пратэстаў пасля выбараў 2010 года.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі